Вадзім Гурман на плошчы 9 жніўня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння, 6 студзеня ў 14:30 пачнецца першае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе Вадзіма Гурмана.

Маладзечанца Вадзіма Гурмана абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: за актыўны ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак, і за пагрозу ўжывання гвалту да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Суддзя – Вольга Дубовік.

Вадзім Гурман на маладзечанскай плошчы 9 жніўня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Чытайце яшчэ: Маладзечанца абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса за 9 жніўня

Гэта першая крымінальная справа, якую будуць разглядаць па падзеях 9 жніўня ў Маладзечне.