Гісторыя адбылася яшчэ 30 кастрычніка на паркоўцы будаўнічай крамы па вуліцы Лібава-Роменскай у Маладзечне, паведамляюць у РАУС.

Каля 13 гадзін мужчына прыехаў па пакупкі, але пры спробе аплаціць тавар на касе заўважыў, штто няма кашалька. Наведвальнік неадкладна звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Калі міліцыянеры вывучылі відэа з камер назірання, іх увагу прыцягнулі двое невядомых. Аказалася, выходзячы з машыны, заяўнік не заўважыў, як на асфальт упусціў партманэ. Хутка паблізу аўтамабіля праходзілі двое мужчын, яны і падабралі чужой кашалёк з грашыма і банкаўскай картай.

У аднаго з невядомых з сабой быў заплечнік.

Супрацоўнікі міліцыі просяць усіх, хто пазнаў мужчын на відэа, звяртацца па тэлефонах 8 (0176) 77-16-56; 8 (025) 606-18-36, 102 або ў райаддзел па адрасе Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

 

• Текст доступен на языке: Русский