У сувязі з пагаршэннем надвор’я сітуацыя на дарозе ў любы момант можа стаць непрадказальнай. Маладзечанскае ДАІ нагадвае ўдзельнікам дарожнага руху, што ім трэба ўлічваць, што стан дарогі падчас паездкі можа рэзка змяняцца.
Асаблівую ўвагу і асцярожнасць варта праяўляць пры праездзе спускаў, уздымаў, закругленняў, пешаходных пераходаў і прыпынкаў грамадскага транспарту. Падчас ападкаў варта ўключыць фары.
Падчас руху рэкамендуюць пазбягаць рэзкіх манёўраў і тармажэнняў, выконваць павышаную дыстанцыю. Усім у аўто – прышпіліць рамяні бяспекі.
Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную хуткасць, не выконваць рэзкіх манёўраў і тармажэнняў, адмовіцца ад абгонаў. Асаблівая ўвага – на скрыжаваннях, пешаходных пераходах і прыпынках грамадскага транспарта.