Каманда, якая працавала на Каляды ў гандлёвым цэнтры.

7 студзеня, ад самага адкрыцця гандлёвага цэнтра «Спадарожнік», юныя ратавальнікі-пажарныя, работнік Маладзечанскага ГРАНС і супрацоўнік аддзела ДАІ Маладзечна арганізавалі пляцоўку бяспекі, на якой размясцілі наглядна-выяўленчую прадукцыю, зладзілі гульні для дзяцей.

Важнае месца на гэтай пляцоўцы заняў гульнявы матэрыял, які дазволіў з маленькімі наведвальнікамі вывучыць нумары тэлефонаў экстраных службаў, алгарытм дзеяння ў выпадку пажару, правілы пераходу пешаходных пераходаў і абазначэння сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Пакупнікам – пра бяспеку.

Пакупнікам крам, што месціцца на «Спадарожніку», работнік МНС пры куплі санак і цюбінгаў прапаноўвала буклет «Правілы бяспечнага катання на цюбінгах».

Ад дзесяці раніцы крамы гандлёвага цэнтра перапоўненыя людзьмі. Юныя ратавальнікі накіраваліся па доўгіх калідорах цэнтра пагутарыць з кожным наведвальнікам.

Друкаваная прадукцыя.

– Са святам! Мы – юныя ратавальнікі! Хочам задаць ўсяго толькі адно пытанне: ці ўсё вы ведаеце пра ўласную бяспеку?

У дзіцячым цэнтры.

Уручаючы буклеты «Дапамога побач», «Бяспечны Новы год», «Прышпіліце дзіця», «Вазьмі за руку», хлопцы і дзяўчаты спыняліся на асноўных актуальных тэмах – выхад на лёд, выкарыстанне піратэхнікі, правілы катання на цюбінгах, паводзіны падчас галалёду, нумары тэлефонаў службы МНС, правілы перавозкі непаўналетніх у аўтамабілях.