Фота minsknews.by.

Сёння, 8 студзеня, каля 13.00, здарылася аварыя каля ГЦ «Спадарожнік». Адна машына стукнулася дрэва. А кіроўца другой з’ехаў з месца здарэння, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

42-гадовая мінчанка ехала па Вялікім Гасцінцы з боку Мінска ў бок Смаргоні на аўтамабілі «Панціак» прыкладна 40 км/г у крайняй правай паласе. Каля крамы «Міля» выязджаў з паркоўкі аўтамабіль. Ён стварыў аварыйную абстаноўку.

Жанчына-кіроўца на «Панціак» мусіла пазбягаць сутыкнення, браць правей, рэзка тармазіць. У выніку яе машыну развярнула, і яна стукнулася ў дрэва. Другі ўдзельнік ДТП з’ехаў з месца здарэння. Ніхто не пацярпеў.

 

• Текст доступен на языке: Русский