Сёння, 8 студзеня, каля 14.00, здарылася аварыя на Вялікім Гасцінцы. Сутыкнуліся два аўтамабілі. Ёсць пацярпелыя. Пра падрабязнасці здарэння расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.
– Кіроўца-маладзечанец ехаў на аўтамабілі «Опель Астра» па Вялікім Гасцінцы ў кірунку Смаргоні. Ён не правільна выбраў хуткасць, не ўлічыў умовы надвор’я. У выніку не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Тут сутыкнуўся з аўтамабілем «Фіат Дуката», – расказала інспектар.
Па словах Дыяны Галуза, пацярпелі пасажыры ў «Опель Астра». У 32-гадовай жанчыны – закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пераломы рэбраў і ўшыбы. У 43-гадовага мужчыны – таксама закрытая чэрапна-мазгавая траўма, перамлом прадплечча, ушыбы. Медыкі агледзелі 10-гадовае дзіця, якое ехала ў «Опелі». Яно не пацярпела.
Кіроўцы былі цвярозыя, прышпіленыя рамянямі бяспекі, на машынах стаялі зімовыя шыны. Але на «Фіат Дуката» вышыня пратэктара была ніжэй за дапушчальную. Склалі пратакол.
Матэрыял на праверцы ў АДАІ.
Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.
Надвор’е пагаршаецца – маладзечанская ДАІ нагадвае быць уважлівымі на дарозе