Іда Разэнталь. Фота з Вікікпедыі.

А вы ведалі, што выхаходніцтва бюстгалтара належыць нашай зямлячцы Ідзе Разэнталь (у дзявоцтве Кагановіч)? 9 студзеня было 135 год з дня яе нараджэння.

Іда Кагановіч нарадзілася 9 студзеня 1886 году ў Ракаве ў сям’і яўрэяў. Дзяўчынка была старэйшай з сямі дзяцей. У 16 гадоў паехала ў Варшаву, дзе пачала працаваць швачкай.

У 1904 годзе яна пераехала ў ЗША. Тут уладкавалася ў атэлье. У 1907 годзе Іда выйшла замуж за Уільяма Разэнталя.

У 1921 годзе Іда, Уільям Разэнталі разам з Энід Бісэт адкрылі краму адзення, якая праз год была зарэгістраваная пад назвай Maiden Form.

Скаргі кліентак на нязручныя гарсэты прывялі да таго, што швачка ўзялася за стварэнне камфортнай жаночай бялізны.

У якасці ўдасканаленьня сваіх мадэляў, яны ўставілі ў сукенку ўкладкі для грудзей анатамічнай формы. Пасля Уільям Разэнталь некалькі ўдасканаліў вынаходніцтва, назваўшы яго «бюстгальтар цнатлівай формы», што было сугучна наве атэлье.

Станікі Maidenform былі пачаткова распрацаваныя для сукенак, якія прадавала кампанія — як акрэсуар, які дазваляў ёй лепей адпавядаць форме цела. Андак яны сталі настолькі папулярнымі, што іх пачалі прадаваць яго асобна.

Да гэтага першыя станікі ўжо атрымалі патэнты ў іншых краінах: у 1889 годзе — у Францыі, у 1891 — у Нямеччыне, а ў 1914 — у ЗША. Але яны былі зусім не падобныя да сучасных.

Менавіта Іда Разэнталь і Maidenform зрабілі станікі больш зручнымі: былі запатэнтаваныя розныя памеры чашачак і шлеек, што дало магчымасьць рэгуляваць іх даўжыню. Чашачкі цяперпадтрымлівалі грудзі і адпавядалі ім паводле памеру, а не выраўнівалі іх пад «хлапечы стыль», як гэта было ў папярэдніх мадэлях.

Вывядзенне пашыву станіка ў масавы продаж каштаваў Ідзе шасці месяцаў перамоваў з Міжнародным прафсаюзам працоўнікоў лёгкай прамысловасці, якія былі ўпэўненыя, што гэты адзінкавы тавар не будзе карыстацца попытам. Нарэшце, у 1925 годзе быў адкрыты першы завод Maidenform у горадзе Баён, штат Нью-Джэрзі, каб засяродзіцца выключна на сваіх самых папулярных прадуктах, бюстгальтарах (хоць пазней кампанія будзе вырабляць ніжнюю бялізну і купальнікі). Нягледзячы на Вялікую дэпрэсію і выхад на пенсію Энід, фірма мела вялікі поспех на рынку ЗША, Еўропы і Лацінскай Амэрыкі.

Сёньня фірма Разэнталь кантралюе значную частку рынка ніжняй бялізны ў Амерыцы і экспартуе свае тавары больш чым у 70 краін

• Текст доступен на языке: Русский