5 студзеня, каля 17 гадзін, на возеры Вішнева патануў 47-гадовы рыбак, паведамляе shliah.by.
Са слоў яго таварышаў, мужчына вырашыў па лёдзе скараціць шлях дадому. На раніцу, заўважыўшы што знаёмага няма, рыбакі выклікалі ратавальнікаў і паказалі меркаванае месца трагедыі.
Труп мужчыны знайшлі ў 2,5 кіламетраў ад берага.
• Текст доступен на языке: Русский