Фота Аксаны Ярашонак.

Падчас наведвання прадпрыемства «Гарызонт» Аляксандр Лукашэнка распавёў, што быў гатовы ўвесці каменданцкую гадзіну з-за пандэміі, калі б гэтага захацелі беларусы, але ў цэлым выступаў супраць:

– Я сказаў: «Ніякай не будзе каменданцкай гадзіны. Ну, а калі беларусам вельмі хочацца каменданцкую гадзіну, мы за суткі ўвядзем каменданцкую гадзіну і зачынім так, што ніхто нос не высуне». Але нам гэта не трэба, нам трэба працаваць, – адзначыў Лукашэнка.

Фрагмент выступлення паказалі ўвечары 9 студзеня ў эфіры СТВ.

Лукашэнка растлумачыў таксама, што гаварыў пра лячэнне каронавіруса гарэлкай, трактарам і лазняй, каб адцягнуць насельніцтва краіны ад думак пра пандэмію, каб не загружалі гэтым мазгі.