Снег у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Гэты тыдзень у Беларусі адзначыцца прыходам сапраўднай зімы. Будзе снег, істотна пахаладае, піша tut.by.

12 студзеня, у аўторак, месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, днём па захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3–9°С, па паўночным усходзе да -11°С, максімальная днём -4 – + 1°С.

У сераду, 13 студзеня, часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2–9°С, максімальная днём 0–6°С.

14 студзеня, у чацвер, часам снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -7 -13°С, у паўднёва-заходніх раёнах -3–6°С; у начныя гадзіны пераважна па паўночным усходзе месцамі да -14–15°С.

У пятніцу, 15 студзеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -11–18°С, ноччу ў асобных раёнах да -21°С, па паўднёвым захадзе -9–10°С.

У суботу, 16 студзеня, месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -14…-21°С, у асобных раёнах -22…-25°С; максімальная днём -11…-18°С, па паўднёвым захадзе -9… -10°С.

17 студзеня, у нядзелю, месцамі па краіне кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -10°С па паўночным захадзе да -22°С па паўднёвым усходзе Беларусі, максімальная днём -5–12°С; пераважна па ўсходняй палове краіны ноччу месцамі -23 -25°С, днём у асобных раёнах -13–15°С.

• Текст доступен на языке: Русский