Напрыканцы 2020 года кніга выйшла ў выдавецтве «Медысонт», а пасля стала даступная ў сетцы магазінаў «Белкніга».
Аўтар кнігі «Шахматы з трох гадоў» Віталь Качаткоў заўважае, што гэта першая кніга па шахматах для дзяцей на беларускай мове.
Маладзечанец выдаў ужо некалькі шахматных задачнікаў для дзяцей. Новая праца выдадзеная на беларускай мове.
– Выданне беларускамоўнай кнігі адбылося дзякуючы калектыву «Рэгіянальнай газеты», – адзначае аўтар.
У задачніку аўтар у сціслай форме і на даступнай мове раскрывае дыдактычныя сакрэты навучанню шахматам дашкольнікаў.
Качаткоў упэўнены ў тым, што дзіця магчыма навучыць шахматам з трох гадоў:
– Цяпер у педагогіцы няма нічога немагчымага. Патрэбныя стараннасць, рэгулярнасць, любоў – і ўсё атрымаецца!
У кнізе шмат аўтарскіх малюнкаў, якія хутчэй прызначаныя для маладых мам, таму што чытаць усё ж прыйдзецца ім, а не дзецям.
Дыдактычная праца разбітая на дзесяць урокаў, з дамашнімі заданнямі ў гульнявой форме.
Гуляць з дзіцем давядзецца ўжо з першага ўрока. Зручна навучаць шахматам як мінімум дваіх дзяцей, таму што ў шахматы гуляюць двое. Або стаць самім партнёрам сына або дачкі.
Кніга дапаможа бабулям і дзядулям знайсці спосаб бавіць час з унукамі з карысцю.
• Текст доступен на языке: Русский