Фота Маладзечанскага ГРАНС.

7, 8, 9, 10 студзеня супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях пад кіраўніцтвам начальніка аддзела Дзяніса Ушацкага і яго намеснікаў правялі пажарна-прафілактычныя рэйды па населеных пунктах раёна з мэтай прадухілення пажараў і няшчасных выпадкаў ад іх.

Удзел у акцыі прынялі 12 супрацоўнікаў МНС, міліцыі, апекі, сацыяльнага абслугоўвання, а таксама камісіі па справах непаўналетніх. Праверана было шмат домаўладанняў, у якіх пражываюць сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльнанебяспечным стане.

Супрацоўнікі МНС галоўны акцэнт рабілі на праверку працаздольнасьці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стан печаў і электраправодкі. Тлумачылі бацькам правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання. Таксама праводзілі размова з бацькамі аб недапушчальнасці пакідаць дзяцей без дагляду. Пасля гаспадарам пакідалі лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку, а дзеці атрымоўвалі цікавыя размалёўкі з карыснымі ведамі.

Трэба памятаць пра тое, што ад выконвання правілаў пажарнай бяспекі залежыць не толькі ваша жыццё, але і жыццё вашых родных!