На месцы аварыі. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аварыя каля Старога Месца здарылася сёння, 12 студзеня, каля 13.30. Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

– 31-гадовы кіроўца-маладзечанец ехаў на «Сітраэн» па вуліцы Віленскай у кірунку да Старога Места. Каля дамоў № 175-177 ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на БМВ, якая стаяла спераду на светлафоры. За рулём БМВ была 32-гадовая жыхарка Мінска. Яе аўтамабіль ад удара адкінула на «Ман», які таксама стаяў на светлафоры, –  паведаміла інспектар. – Усе машыны былі ў спадарожным кірунку.

Па словах Дыяны Галуза, кіроўца «Сітраэна» сышоў з месца аварыі. Матэрыялы – на праверцы ў АДАІ.

Фота з месца аварыі забяспечаныя Дыянай Галуза.