Словы міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча цытуе тэлеграм-канал ведамства.
Паводле яго, «яшчэ да Новага года спецыялісты заўважылі ўстойлівую тэндэнцыю па зніжэнні захворвання, яна тычыцца ўсіх рэгіёнаў. Зыходзячы з атрыманых звестак, было прынята рашэнне аб выхадзе некаторых устаноў з рэжыму працы «інфекцыйных стацыянараў».
Медыкі прагназуюць, што пасля выходных, на працягу некалькіх дзён, будзе ісці рост колькасці зваротаў, што звязана з так званым «адтэрмінаваным зваротам». Гэта штогадовая тэндэнцыя, якая была і да пандэміі.
Затым, як чакаецца, захворванне пойдзе на спад, але рэзкага зніжэння чакаць не варта.
— Я думаю, да сярэдзіны — канца лютага будзе падзенне, затым, магчыма, невялікі рост, звязаны з прыходам звычайных эпідэмічных захворванняў, у прыватнасці, грыпу, — сказаў міністр. — Але мы мяркуем, што своечасова праведзеная вакцынацыя (у гэтым годзе вакцынавана больш за 40% насельніцтва) дазваляе прагназаваць невысокі ўздым захворвання. Да пачатку вясны мы ўбачым эфект ад вакцынацыі [ад грыпу].
Дзмітрый Піневіч таксама адзначыў зніжэнне колькасці цяжкіх пацыентаў на 10-15%.
• Текст доступен на языке: Русский