Рамуальд Улан на судзе ў Смаргоні. Фота Настассі Уткінай.

Нягледзячы на нядаўнія працяглыя выходныя, у офісе смаргонца Рамуальда Улана шматлюдна — яго друкарскі цэнтр працуе штодня, піша Радыё Свабода.

Наведнікі ў размовах прызнаюцца, што маглі б зрабіць ксеракопію на пошце ці ў бібліятэцы, дзе паслуга на капейку таннейшая, але адмыслова ідуць, каб дапамагчы земляку ў складаны перыяд.

– І гэта расчульвае да слёз. Наваліліся значныя выдаткі: пад тры тысячы за «маральныя пакуты» адным толькі міліцыянерам, больш за 600 рублёў судовая пошліна. Цяпер ужо зразумела, што не вернуць камп’ютар, неабходна купляць новы. Дзякуй богу, калі кінуў кліч дапамагчы з загрузкай і замаўляць паслугі, пайшоў вал кліентаў. Неймаверна ўзрушаны неабыякавасцю і дапамогай. Шчыра скажу: пасля суда не чуў ніводнага крытычнага водгуку на свой адрас. Хоць не: як закруцілася гісторыя з улёткамі, прыходзіла пажылая жанчына, лаялася, абараняла міліцыянераў. А больш нікога, хто б заявіў: «Раман, ты ня маеш рацыі», – кажа спадар Улан.

Нагадаем, што індывідуальнага прадпрымальніка са Смаргоні Рамуальда Улана на мінулым тыдні асудзілі на два з паловай гады «хіміі».

Пазоў на падставе артыкула 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп) падала група мясцовых міліцыянераў. Вырак агучыў судзя Сяргей Боландзь. Пракурор Андрэй Клышэвіч прасіў тэрмін на паўгода большы. Акрамя таго, абвінавачаны мусіць сплаціць буйныя сумы пацярпелым за маральныя пакуты і значную судовую пошліну.

Пасля закрыцця сваёй «Новай газеты» Рамуальд Улан арганізаваў у Смаргоні друкарска-тэхнічны цэнтар: зараджае картрыджы, раздрукоўвае фатаздымкі, наносіць прынты на майкі і посуд, рэалізуе канцылярскія прылады і сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

Смаргонцу Рамуальду Улану далі два з паловай гады «хіміі» за лістоўкі пра міліцыянераў. Людзі ў зале крычалі «Ганьба!»

Неслі прынтары, сістэмнікі, паперу. Смаргонцы падтрымалі прадпрымальніка, у якога міліцыя канфіскавала аргтэхніку

 

• Текст доступен на языке: Русский