Фота Настассі УТКІНАЙ.

Абласныя спаборніцтвы за званне «Вучань года Міншчыны» сёлета зладзілі ў анлайн-фармаце. У конкурсе ўдзельнічалі 112 навучэнцаў. Сярод пераможцаў ёсць школьнікі з нашага рэгіёна.

Навучэнка Вілейскай гімназіі №2 Яна Пляшак. Яна – неаднаразовая пераможца раённых і абласных спаборніцтваў па стрыпболе, баскетболе. Удзельнік абласнога этапу рэспубліканскі спаборніцтваў «Снежны снайпер».

Навучэнка Івянецкай СШ Валожынскага раёна Надзея Каландарава. Дзяўчына – пераможца Чэмпіянату і першынства Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе, першынства Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў 2020 годзе.

Уладзіслаў Семяняка з гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна. Уладзіслаў – пераможца конкурсу даследчага характару, аўтар публікацый у навуковых зборніках Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Першы крок у навуку». Ён – удзельнік розных навукова-практычных канферэнцый. Адзначаны сертыфікатам ўдзельніка Міжнароднай навукова-практычнай інэрнэт-канферэнцыі, пераможца 12 рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў экабіялагічнай тэматыкі «Празрыстыя хвалі Нарачы» ў 2019 годзе.

Аляксандра Харашэй з Нарацкай школы №2, што на Мядзельшчыне. Дзяўчына паспяхова ўдзельнічала ў  другім і трэцім этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Біялогія», «Руская мова» і «Руская літаратура».

• Текст доступен на языке: Русский