У ноч на 13 студзеня на трасе Р28 «Мінск-Маладзечна-Нарач» перавярнулася аўтацыстэрна, заблакаваўшы рух транспарту. Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе МУС.
Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца вялікагруза ехаў з боку Мінска, не ўлічыў дарожныя ўмовы, стан груза і дапусціў занос машыны.
У выніку грузавік прабіў металічную агароджу, выехаў на паласу сустрэчнага руху і перакуліўся.
Аўтацыстэрна перавозіла 21 тону смалы. У выніку ДТЗ каля трохсот літраў вылілася на праезную частку. У аварыі ніхто не пацярпеў. Рух па трасе быў заблакаваны.

• Текст доступен на языке: Русский