Дырэктарам Мінскага абласнога драматычнага тэатра прызначылі Алену Сакалоўскую, паведамляе mgazeta.by.

Раней Алена Расціславаўна працавала намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама.

У галіне культуры Алена Сакалоўская амаль трыццаць гадоў. Працавала ў Палацы культуры, была кіраўніком дзіцячага цэнтра культуры «Расток».

Ад 2 лістапада пасаду дырэктара тэатра вызваліў Юры Крывенькі пасля 11 сезонаў працы.

Вялікае інтэрв’ю з Юрыем Крывенькім можна пачытаць тут. 

• Текст доступен на языке: Русский