Валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» паведамляюць пра знікненне 67-гадовай Целяжэвіч (Пупы) Яніны Сцяпанаўны.
Яна пражывае ў вёсцы Ластаянцы Вішнеўскага сельсавета Валожынскага раёна.
Вядома, што Яніна Целяжэвіч была ў гасцях у вёсцы Падбярэзь. Адсюль 7 студзеня, каля 21.00, сышла ў невядомым кірунку і знікла.
Да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.
Калі вам нешта вядома пра месцазнаходжанне жанчыны, звяртайцеся па тэлефонах, пазначаных на фота.
• Текст доступен на языке: Русский