Педагог Валянціна Бохан жыве ў Вілейцы. У апошнія месяцы яна вяжа шалікі для вілейскіх актывістаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
Жанчына сама набывае ніткі. А створаныя з іх цёплыя шалікі дорыць вілейскім актывістам і зоаабаронцам.
Па спецыяльнасці Валянціна – педагог. Цяпер на пенсіі. У 2017 годзе яна была ў складзе ініцыятыўнай групы жанчын, якія змагаліся за перанос анкадыспансера з будынку былой вілейскай турмы.
• Текст доступен на языке: Русский