Маразы да 29 градусаў чакаюцца ў Беларусі да канца тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па словах сіноптыкаў, маразы пачнуць мацнець ад суботы, 16 студзеня. Тэмпература паветра ўначы складзе 16-23 градусы марозу, пры праясненнях – да мінус 25. Днём будзе 13-20 градусаў ніжэй за нуль, месцамі – да мінус 22.
У нядзелю, 17 студзеня, ноччу і раніцай у асобных раёнах Беларусі пройдзе невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 18-25 градусаў марозу, пры праясненнях – мінус 26-29. Днём будзе 14-19 градусаў ніжэй за нуль.
Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, халоднае надвор’е захаваецца да сярэдзіны наступнага тыдня.
• Текст доступен на языке: Русский