Фота naviny.by.

Ягор Шаранговіч правядзе першы матч у НХЛ. Раней яго пакінулі ў складзе «Н’ю-Джэрсі Дэвілз» на гэты сезон Нацыянальнай хакейнай лігі.

Шаранговіча выклікалі ў трэніровачны лагер амерыканскай каманды напрыканцы снежня 2020 года.

Галоўны трэнер Ліндзі Раф каманды перад пачаткам сезону сказаў, што Шаранговіч салідна правёў час у трэніровачным лагеры і яму дадуць магчымасць праявіць сябе ў камандзе.

Заяўка «Н’ю-Джэрсі» на сезон у НХЛ. У ёй – Ягор Шаранговіч.

«Дэвілз» згуляюць ноччу з 14 на 15 студзеня па беларускім часе супраць «Бостан Бруінз».

Нагадаем, у Шаранговіча – вілейскія карані. Ён першы беларускі хакеіст амаль за пяць гадоў, які гуляе ў буйнейшай хакейнай лізе свету.