Андрэй Горбач і Мікалай Квяткевіч сталі дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу (УНС), які адбудзецца напачатку лютага.
Андрэй Горбач — начальнік аддзелу па надвычайных сітуацыях у Ашмянах. Ён лічыць, што УНС — важны этап у жыцці грамадства.

— А колькі ў нас цікавых, таленавітых людзей. Многія, безумоўна, будуць на дадзеным вялікім форуме, — падзяліўся Горбач.
Другі дэлегат — Мікалай Квяткевіч. Квяткевіч — старшыня Ашмянскага раённага Савету дэпутатаў.