Фота Настассі УТКІНАЙ.

Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ладзілі ад 11 па 14 студзеня. Вілейскі раён прадстаўлялі 42 навучэнцы. Удзельнічалі прадстаўнікі з вілейскіх СШ №1, 3, 5, абедзвюх гімназій, школ з Ільі і Вязыні.

Сёлета больш за палову з іх прывезлі дамоў дыпломы. У скарбонцы вілейчукоў 4 дыпломы першай ступені, 9 дыпломаў другой ступені і 11 – трэцяй, паведамляюць ва упраўленні адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Найбольш дыпломаў атрымалі навучэнцы Вілейскай гімназіі №2 і СШ №3. У абедзвюх устаноў – па сем дыпломаў.

Заўважаюць станоўчую дынаміку выніковасці вучняў СШ №1 і СШ №5.

Дыпломамі пераможцаў адзначаныя таксама і ўдзельнікі з сельскіх школ – з Ільі і з Вязыні.

У разрэзе навучальных прадметаў найбольшую колькасць дыпломаў прывезлі ўдзельнікі алімпіяды па фізкультуры і здароўі – 8 дыпломаў,  біялогіі – 4, англійскай мове – 2, беларуская мове – 2, хіміі – 2, рускай мове – 2, астраноміі – 1, матэматыцы – 1, грамадазнаўстве – 1,  працоўным навучанні – 1.