На месцы здарэння. Фота РАУС Маладзечна.

У дзяжурную часць Маладзечанскага РАУС паведамілі са станцыі хуткай дапамогі, што ў пасёлку Чысць медыкі дапамагалі збітаму 39-гадоваму мужчыну. З множнымі траўмамі пацярпелага забралі ў раённую бальніцу. На месца здарэння ў пасёлак  выбылі міліцыянеры.

Аператыўнікі высветлілі, што падставай для канфлікту сталі перыпетыі ў асабістым жыцці 37-гадовай мясцовай жыхаркі. Жанчына ўжо больш за год не жыве са сваім законным мужам і нібыта збіраецца з ім разысціся. Гэта не задавальняла мужа. У супернікаў часам здараліся высвятлення адносін.

У той дзень 40-гадовы жыхар пасёлка праходзіў міма дома, дзе пражывае жонка, і, запрыкмеціўшы святло ў вокнах, накіраваўся да яе ў кватэру для чарговага высвятлення адносін. Аднак жанчыны ў гэты часне было. Быў толькі сжытнік. Паміж супернікамі ўспыхнула сварка.

Муж нанёс суперніку не меньш за тры удары рукамі і нагамі па галаве, тулаве і канечнасцях, а затым выліў на апанента пяцілітровую банку зялёнай фарбы..

У пошуках дапамогі пацярпелы мужчына выпаўз з кватэры на лесвічную клетку і пастукаў у дзверы да суседзяў. Менавіта яны і выклікалі брыгаду медыкаў. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў медыцынскай установе, яго жыццю нічога не пагражае.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку на працягу сутак затрымалі падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Сам фігурант растлумачыў, што прычынай здзяйснення ўчынку стала рэўнасць.

• Текст доступен на языке: Русский