15 студзеня, каля гадзіны ночы выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў кватэры на вуліцы Хмяльніцкага ў Маладзечне.
Падраздзяленні МНС, якія прыехалі на месца, заўважылі задымленне ў кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома.
Работнікі МНС з кватэры выратавалі мужа гаспадыні. Мужчына брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам «тэрмічныя апёкі полымем пляча і перадплечча» быў дастаўлены ў бальніцу. Пасля агляду ад шпіталізацыі адмовіўся.
Праз балкон кватэры ратавальнікі эвакуіравалі гаспадыню. Жанчына не пацярпела.
Агнём пашкоджаныя рэчы на плошчы 1,5 квадратных метра, закураныя сцены ў жылым пакоі. Прычына высвятляецца. Разгляданая версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.