МНС прапануе рэкамедацыі для аматараў акунуцца ў палонку.
Акунацца варта ў адмыслова абсталяваных палонках ля берага, пажадана паблізу выратавальных станцый, пад наглядам ратавальнікаў. Перад купаннем неабходна разагрэць цела, зрабіўшы размінку, прабежку.
Да палонкі неабходна падыходзіць у зручным, не слізкім абутку, які хутка здымаецца, каб прадухіліць страты адчувальнасці ног. Лепш выкарыстоўваць чаравікі ці ваўняныя шкарпэткі для таго, каб дайсці да палонкі. Ідзіце павольна і ўважліва.
Акунацца лепш за ўсё па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Ніколі не кідайцеся ў палонку наперад галавой. Скачкі ў ваду і апусканне ў ваду з галавою, не рэкамендуюцца. Гэта павялічвае страту тэмпературы і можа прывесці да шоку ад холаду.
Пры ўваходзе ў ваду першы раз старайцеся хутка дасягнуць патрэбнай вам глыбіні, але не плавайце. Памятаеце, што халодная вада можа выклікаць пачашчанае дыханне. Гэта нармальна.
Нельга знаходзіцца ў палонцы больш за хвіліну, каб пазбегнуць агульнага пераахаладжэння арганізма.
Пасля купання разатрыце сябе махровым ручніком і надзеньце сухую вопратку.
Для ўмацавання імунітэту неабходна выпіць гарачы чай, лепш за ўсё з ягад, садавіны з папярэдне падрыхтаванага тэрмаса.
У месцах купання (абмывання) забараняецца:
– купацца ў стане алкагольнага ап’янення;
– ныраць і плаваць пад вадой, падаваць крыкі ілжывай трывогі;
– забруджваць і засмечваць водныя аб’екты і берагі;
– прыводзіць з сабой сабак і іншых жывёл;
– збірацца групамі на лёдзе каля краю палонкі;
– заходзіць за агароджы.
Купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі ці дарослымі сваякамі.
На Вілейшчыне на Вадохрышча можна будзе акунуцца ў Іліі і Вілейскім вадасховішчы
• Текст доступен на языке: Русский