На мінулым тыдні віляйчук атрымаў штраф за гэты самаробны сцяг на фасадзе свайго дома. Фота з суполкі "Навіны Вілейкі і Вілейшчыны".

Аляксандар Лукашэнка падпісаў новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжваюць у тым ліку штрафы за «сцяг на балконе», піша Радыё Свабода. Законы ўступяць у сілу ад 1 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Паведамляецца, што дакумент прадугледжвае адказнасць за «выкарыстанне забароненай сімволікі». У прыватнасці, за «сцяг на балконе» штраф складзе 20 базавых велічынь — да 580 беларускіх для фізічных асобаў і да 1740 — для юрыдычных асобаў.

У Беларусі грамадзян ужо штрафуюць за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на балконах і фасадах дамоў, расцэнваючы гэта як несанкцыянаваны пікет.

• Текст доступен на языке: Русский