Культуролаг Павел Сапоцька, ураджэнец Маладзечна, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае сваю пасаду. Супрацоўнікі музея пацвердзілі Tut.by, што 14 студзеня ён развітаўся з калектывам. Раней сам Сапоцька паведаміў у размове з Tut.by, што неўзабаве пакіне сваю пасаду ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Павел Сапоцька быў прызначаны дырэктарам музея ў сакавіку 2018 года, калі яму было 26 гадоў. Ён змяніў Алега Рыжкова, які кіраваў музеем з 2013 года.

Сапоцька нарадзіўся 4 студзеня 1992 года ў Маладзечне. Тут вучыўся ў мясцовай гімназіі №7. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, магістратуру і аспірантуру БДУКІМ. Выкладае на кафедры міжкультурных камунікацый гэтага ўніверсітэта.

На момант прызначэння Сапоцькі узначальваў мастацкую галерэю «Універсітэт культуры».

• Текст доступен на языке: Русский