Міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, ураджэнца Ільі, 16 студзеня Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны, паведамляе БелТА.
Па звестках Вікіпедыі ордэн уручаюць
- за вялiкiя дасягненнi ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай i iншай дзейнасцi;
- за высокiя вытворчыя паказчыкi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, сувязi, гандлi, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўваннi насельнiцтва, на транспарце i ў iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;
- за значныя поспехi ў медыцынскiм абслугоўваннi насельнiцтва, навучаннi, выхаваннi дзяцей i падлеткаў, падрыхтоўцы iх да працы;
- за дасягненне высокай прадукцыйнасцi працы, паляпшэнне якасцi прадукцыi, знiжэнне матэрыяльных i працоўных выдаткаў на яе выраб;
- за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнiкi, тэхналогii, асаблiва каштоўныя вынаходствы i рацыяналiзатарскiя прапановы;
- за плённую дзяржаўную i грамадскую дзейнасць;
- за заслугi ў развiццi эканамiчных, навукова-тэхнiчных, культурных i iншых сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i iншымi дзяржавамi.
• Текст доступен на языке: Русский