Градзірні БелАЭС. Фота Настассі Уткінай.

16 студзеня, у 19:02, першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі пасля спрацоўвання сістэмы засцярогі генератара.

Сістэма засцярогі спрацавала падчас доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока, у рамках якога праводзіцца тэставанне сістэм і абсталявання, паведамляе Мінэнерга.

Радыяцыйны фон у раёне станцыі ў норме.

• Текст доступен на языке: Русский