16 студзеня, каля 22.10, на аўтадарозе Р-95 «Лынтупы-Свір-Смаргонь-Крэва-Гальшаны» Мядзельскага раёна цягач «Вольва» з прычэпам сутыкнуўся з «Пежо-406». Пацярпеў адзін удзельнік.

39-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі «Пежо-406» з боку Камарова на скрыжаванні нераўназначных дарог, паварочваючы направа, не саступіў дарогу аўтамашыне ў складзе цягача «Вольва» c паўпрычэпам «Шмітц», якой кіраваў 45-гадовы кіроўца. У выніку машыны сутыкнуліся.

Пацярпеў кіроўца аўтамабіля «Пежо», але шпіталізацыя яму не спатрэбілася. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота з месца здарэння УУС Мінаблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский