Ацяпляльны сезон на Маладзечаншчыны набірае абароты. Традыцыйна з яго стартам павялічваецца колькасць пажараў.

Але бываюць і выпадкі гібелі без агню, ад атручвання ўгарным газам, прычынай якіх становіцца няправільнае выкарыстанне печаў і газавых калонак. Як абагрэць жыллё і пазбегнуць трагедыі – чытайце парады выратавальнікаў.

Самае важнае, што неабходна ведаць пра угарны газ, які яшчэ называюць «нябачным забойцам», – ён не мае колеру і паху. Рэчыва ўтвараецца пры любым тыпе гарэння, утрымліваецца ў складзе выхлапных газаў. Першая прыкмета атручвання ўгарным газам – галаўны боль, галавакружэнне і прыступы ўдушша. Калі канцэнтрацыя вышэй, то чалавек губляе прытомнасць. Пры ўтрыманні ў паветры больш за 1,2% чалавек памірае за лічаныя секунды.

Як жа пазбегнуць, не дапусціць атручвання ўгарным газам? Зрабіць гэта нескладана. Дастаткова раней часу не зачыняць засланку печы, пакуль вуглі поўнасцю не прагараць. Пры гэтым, тапіць печку можна не пазней чым за дзве гадзіны да адыходу да сну.

Абаграваць газавай плітой памяшканне катэгарычна забаронена!

Полымя з гарэлкі вельмі хутка выпальвае кісларод і яго становіцца недастаткова. Нельга карыстацца печчу або газавым катлом пры няспраўнай вентыляцыйнай сістэме.

1 кастрычніка 2019 года ў Маладзечанскім раёне быў выпадак атручвання ўгарным газам з-за таго, што раней часу закрылі засланку. Абышлося без ахвяр.

Зімой варта памятаць і выконваць следущее:

  • У моцныя маразы тапіць печку трэба два-тры разы на суткі па паўтары гадзіны. Так вы пазбегнеце перекала.
  • Уважліва сачыце, каб на пячы не было расколін і шчылін. Комін павінен мець добрую цягу. Абавязкова яго пабяліце – на яркім фоне лёгка адсачыць расколіны і іншыя пашкоджанні.
  • Падлогу перад топачнымі дзверцамі абавязкова высцеліце незгаральным лістом. У якасці матэрыялу падыдзе негаручая цэгла, плітка.
  • Пры падпалцы печы ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя і іншыя вадкасці.
  • Не пакідайце адкрытымі топачныя дзверцы і печ без нагляду. У радыусе паўтары метра неабходна прыбраць мэблю і іншыя рэчы. Пасля топкі попел і прагарэлая вуголле выкідвайце на адлегласці не менш за 15 метраў ад дома.

Важна! Перыядычна чысціце дымавыя і вентыляцыйныя каналы. Прачышчайце іх кожны квартал. Зімой абавязкова аглядайце агалоўкі каналаў на наяўнасць абмярзання. Для праверкі лепш за ўсё запрасіць прадстаўніка спецыялізаванай арганізацыі, які пасля заканчэння працы выдасць адпаведны акт. Без такога дакумента газазабеспячальная арганізацыя мае права адключыць падачу газу.

Не лішнім будзе ўсталяваць прыбор кантролю канцэнтрацыі ўгарнага газу. Пры перавышэнні дапушчальнага значэння механізм падасць гукавы і светлавы сігналы. Яны будуць апавяшчаць аб небяспецы да таго моманту, пакуль угарны газ не выветраць з памяшкання.

• Текст доступен на языке: Русский