Ілюстрацыйнае фота onliner.by.

Небяспечнае дзіцячае адзенне імпартнай вытворчасці заўважылі ў продажы ў Ашмянах. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзеле дзяржнагляду горада Ліды Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Адзенне падчас праверкі знайшлі ў адной з крамаў Ашмянаў. Не выключана, што яно магло рэалізоўвацца і ў іншых месцах.

– Многія матэрыялы, якія прымяняюцца для пашыву адзення і абутку, на самай справе ўяўляюць сур’ёзную пагрозу для здароўя. Для патаннення нядобрасумленныя вытворцы выкарыстоўваюць тканіны нізкай якасці. Сур’ёзнасць наступстваў вар’іруецца ад звычайнага дыскамфорту або раздражнення да цяжкай алергіі, – распавялі ў аддзеле дзяржнагляду.

У прыватнасці, пры выпрабаваннях ў акрэдытаванай лабараторыі высветлілася, што дзіцячыя штаны ВОNITO не адпавядалі патрабаванням тэхрэгламенту па паказчыку гіграскапічнасці. Ён склаў 1% пры норме не менш за 6%. Таксама небяспечным па гэтым паказчыку (2,9% пры норме не менш за 8%) апынулася дзіцячая блузка Ubang.

А на маркіроўцы дзіцячых ласін UP BABY і пінжака Саса была паказаная недакладная інфармацыя. У першым выпадку замест заяўленых у складзе 80% бавоўны было амаль 97% віскозы. Пінжак, у складзе сыравіны якога вытворца паказаў 100% бавоўны, быў з паліэстэру.

Па выніках праверкі тавары, якія не адпавядаюць устаноўленым патрабаванням, забароненыя да рэалізацыі. Дзеянне сертыфікатаў адпаведнасці для іх у Беларусі спынена.

• Текст доступен на языке: Русский