Фота wikipedia.org.

Пра здарэнне расказаў начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль.

– Здарэнне адбылося 14 студзеня на возеры Баторына. Паведамленне пра тое, што тут патануў мужчына, у РАНС паступіла ў 11.37. Пасля спецыялісты паведамілі нам. З возера дасталі цела рыбака. Гэта быў 40-гадовы жыхар Мядзела, – расказаў начальнік станцыі.

Па яго словах, мужчына праваліўся пад лёд у тым месцы, дзе былі прамыіны.