Ілюстрацыйнае фота nikhospital.ru

Міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч распавёў пра вакцынацыю супраць каранавіруса ў Беларусі: падпісаны кантракт на 170 тысяч вакцын «Спутнік V», паведамляе СТБ.

— Гэта першая партыя вакцын, якая да нас паступіла. Яна адпаведным чынам разбіта на некалькі дробных партый. Да Новага года паступіла 20 тысяч вакцын, была пройдзеная праверка якасці іх бяспекі, — сказаў Піневіч.

Зараз працягваецца вакцынацыя медыкаў. Міністэрства аховы здароўя чакае паступленне наступнай партыі прэпарата ў найбліжэйшы час, тады пачнуць прывіваць педагогаў.

— У першым квартале гэтага года мы павінны выпусціць ужо пад беларускім брэндам вакцыну «Спутнік V» сумесна з нашымі расійскімі калегамі на магутнасцях айчыннага фармпрадпрыемства «Белмедпрэпараты», — растлумачыў міністр.

Па словах Піневіча, гэта будзе магчыма прыкладна з красавіка, калі завершыцца вакцынацыя ўразлівых і кантраляваных груп насельніцтва. Гаворка ідзе пра медработнікаў, педагогаў, супрацоўнікаў транспарту, гандлю, работнікаў СМІ.

— Тады пачнём працаваць і па іншых групах, — дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

• Текст доступен на языке: Русский