У мінулыя суботу і нядзелю на Маладзечаншчыне здарылася два пажары, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

У Цюрлёўскім сельсавеце, у садовым таварыстве «Зялёны луг», 17 студзеня ратавальнікі змагаліся з агнём у дачным доме. Напярэдадні муж гаспадыні прыехаў на лецішча папрацаваць па гаспадарцы. Прапаліў печ. Увечары з’ехаў дадому. А ўжо а 21:35 ратавальнікі ехалі на выклік. Пра пажар паведамілі відавочцы. У выніку агонь пашкодзіў увесь дах, выгарала мансарда.

Другі пажар ратавальнікі ліквідавалі ў ноч з нядзелю на панядзелак ў Алёхнавічах, на вуліцы  Дуброўская. Дом падзелены на дзве часткі. У адной пражывае жанчына, а ў другой яе пляменнік. Вечарам мужчына прапаліў печы ў абедзвюх паловах дома, а ў 4.21 ужо тэлефанаваў у Маладзечанскі ГРАНС, каб паведаміць аб пажары.

Пляменнік пачуў, як цётка  яго кліча. Ён адразу патэлефанаваў па нумары 101, калі ўбачыў, што пакой запоўнены дымам. У выніку пажару пашкоджанае перакрыцце ў доме.

Меркаваныя прычыны абодвух пажараў – парушэнне правілаў ўладкавання і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі), альбо перекал печы.

Што такое «Сэндвіч-комін» і ў чым яго небяспека

Часта пажары здараюцца ад так заваных «сэндвіч-комінаў», якія ў часта робяць аказваюцца выкананымі з няякасных і небяспечных матэрыялаў. Выглядае комін прыгожа, са слоў прадаўцоў, устанаўліваецца зручна.

«Сэндвіч-комін» – гэта дзве трубы з металу таўшчынёй да аднаго міліметра, паміж якімі пракладзены негаручы матэрыял-уцяпляльнік. Разлічаныя яны на тэмпературу не вышэй за трыста градусаў, дакладныя дадзеныя павінны быць пазначаны ў сертыфікаце пажарнай бяспекі на прадукцыю. Аднак часта яго няма, або прадавец выкарыстоўвае адзін сертыфікат на самыя розныя коміны ад розных вытворцаў. Пры куплі «Сэндвіча» трэба дакладна разумець, як і дзе яго ўжываць і газы якой тэмпературы праз яго будуць хадзіць. Уцяпляльнік ў трубе –  гэта не супрацьпажарнага мера. Ён патрэбны толькі для таго, каб труба «не плакала» кандэнсатам.

З часам комін разбураецца. Першы контур прагарае за два-тры гады (у залежнасці ад рэжыму эксплуатацыі) разам з уцяпляльнікам, які пры тэмпературы вышэй за дзвесце градусаў асядае і неўзабаве рассыпаецца ў пацяруху. Застаецца тонкая абалонка. Пры топцы яна распаляецца так, што пажар – гэта натуральнае наступства.

Цяпер у гандлёвых цэнтрах прадаюць чыгунныя печы. Усе яны разлічаныя на комін круглага перасеку. І да іх ідэальна падыходзяць «сэндвічы». Але  на выхадзе з «буржуйкі» тэмпература дымавых газаў складае 650 градусаў. І гэта ўжо выключае прымяненне сэндвіч-коміна.

Далей, у трубе на першым жа метры тэмпература падымаецца да сямісот градусаў, а праз паўтара метра можа дасягаць тысячы.

Для таго каб пазбегнуць пажараў ў лазнях і дамах з-за «сэндвіч-коміна», супрацоўнікі МНС рэкамендуюць:

– патрабаваць сертыфікат і звярнуць увагу на максімальна дапушчальную тэмпературу агазаў;

– улічыць, на якія ўмовы эксплуатацыі разлічаная тая ці іншая канструкцыя. Ад гэтага і трэба адштурхоўвацца, а не ад лічбы на цэнніку.

І калі ўжо вы вырашылі ўсталяваць у хаце або лазні «сэндвіч-комін», у вашых інтарэсах выканаць патрабаванні пажарнай бяспекі.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский