Ад 19 студзеня дырэктарам Маладзечанскага гарадскога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Камунальнік» прызначаны Сяргей Казановіч. Ён нарадзіўся ў 1979 годзе ў Маладзечне, піша mgazeta.by
Сяргей Мікалаевіч працуе ў ЖКГ Маладзечна ад 1999 года. Пачынаў электраманцёрам па рамонце паветраных ліній электраперадач чацвёртага разраду, пасля быў дырэктарам прадпрыемства.
Ад 2010 года да прызначэння на пасаду дырэктара «Камунальніка» працаваў начальнікам ЖРЭУ №6.
Неаднаразова узнагароджаны Ганаровымі граматамі і падзякамі Маладзечанскага райвыканкама. Жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.
• Текст доступен на языке: Русский