Фота realbrest.by.

Летась на Маладзечаншчыне зафіксавалі больш за трыста выпадкаў кіберзлачынстваў. Большасць з іх звязана з крадзяжом грошай з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх карт. Сума шкоды ад такіх злачынстваў склала амаль 282 тысячы беларускіх рублёў, паведамляюць у РАУС Маладзечна.

Часта ашуканцы тэлефануюць грамадзянам пад выглядам супрацоўнікаў крэдытна-фінансавых устаноў. Прапаноўваючы дапамагчы адмяніць нібыта спісанне грошай, зламыснікі выманьваюць рэквізіты банкаўскіх карт і выкрадаюць вялікія сумы. У апошні час зламыснікі выкарыстоўваюць для сувязі з патэнцыяльнымі ахвярамі мессенджеры. У якасці фатаграфіі ставяць лагатып банка альбо імітацыю ўваходнага званка ад кантакт-цэнтра.

Падобныя злачынствы фіксуюцца штодзень і ў гэтым годзе. Ад 1 студзеня аферыстам ўдалося ўзбагаціцца за кошт даверлівых жыхароў раёна на суму каля 13 тысяч рублёў.

Так, 35-гадоваму жыхару Маладзечна ў мессенджер паступіў званок нібыта з Беларусбанка. У ходзе размовы з ілжэсупрацоўнікам фінансавай установы мужчына паведаміў рэквізіты дзвюх банкаўскіх плацежных карт. Здабытак махляроў склаў у агульнай суме больш 2 500 беларускіх рублёў.

Па такой жа схеме злачынцы скралі без малога 2 870 рублёў у 62-гадовай пенсіянеркі, жыхаркі Маладзечна. Аналагічным чынам грошы страцілі яшчэ адзінаццаць грамадзян раёна.

Міліцыя заклікае грамадзян быць пільнымі. Нікому нельга выдаваць персанальныя дадзеныя – нумар банкаўскай карты, тэрмін яе дзеяння, CVV-код (тры лічбы з адваротнага боку карткі) і пароль ад інтэрнэт-банкінгу. Варта памятаць, што ні пры якіх абставінах супрацоўнікі банкаў не будуць тэлефанаваць кліентам па тэлефоне для ўдакладнення асабістых звестак.

Да гэтага часу папулярная схема падману  на сайтах, якія замаскіраваныя пад інтэрнэт-пляцоўкі. Пад падставай куплі-продажу ашуканцы прапануюць перайсці па фішынгавый спасылцы і ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карты для аплаты куплі/ дастаўкі тавару. Такім чынам невядомым атрымоўваецца завалодаць сакрэтнай інфармацыяй і спісаць грошы. так пацярпела саракагадовая маладзечанка, якая вырашыла праз інтэрнэт набыць адзенне. Афармляючы заказ, карыстальнік перайшла па фэйкавай спасылцы на рэсурс, па выглядзе вельмі падобны да сапраўднага, дзе запоўніла неабходныя палі, тым самым аддаўшы свае грошы хакерам. У выніку яна страціла 480 рублёў.

Праваахоўнікі пераканаўча просяць грамадзян не давяраць незнаёмцам, якія пад ўваходзяць у давер, пасля чаго выманьваюць персанальныя дадзеныя або грошы. Пры сумневе, што вас могуць падмануць, лепш за ўсё неадкладна адмовіцца ад інтэрнэт-здзелкі.

• Текст доступен на языке: Русский