Фота Аксаны Ярашонак.

Задача сістэмы – інфармацыйная падтрымка і аўтаматызацыя першасных рэгістрацыйна-ўліковых аперацый, прадастаўленне аператыўных дадзеных і аналітычных справаздач пра нарыхтаваную драўніну і кантроль за перамяшчэннем лесаматэрыялаў.

Сістэма акумулюе інфармацыю пра дазваленчыя дакументы на рубку лесу, пра аб’ём нарыхтаванай драўніны на лесасеках, пра дазваленчыя дакументы на водпуск драўніны і яе перамяшчэнне, аб прыёмцы драўніны спажыўцом.

Як расказалі ў Вілейскім лясгасе, для працы сістэмы тут набылі неабходнае абсталяванне: смартфоны, мабільныя тэрмапрынтары і іншыя прылады. Спецыялісты прайшлі вучобу.

– Сістэма электроннага уліку драўніны ўжо дзейнічае за мяжой – у Польшчы, у краінах Балтыі. А цяпер падключыліся і мы, – расказала карэпандэнту намеснік дырэктара Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.