«Маладзечанская газета» паведаміла, што ва Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе напачатку лютага, будуць удзельнічаць двое дэлегатаў ад Маладзечаншчыны.
Гэтыя дэлегаты — дырэктар Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрнату і дэпутат Маладзечанскага раённага Савету дэпутатаў Наталля Глінская, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы «Вялес-Міт» і дэпутат Мясоцкага сельскага Савету дэпутатаў Юры Юкевіч.


Не выключана, што дэлегатаў ад Маладзечанскага раёна будзе больш.