Той самы радыятар на насілках. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Днямі ў Мядзеле двух мясцовых жыхароў затрымала міліцыя. Мужчыны неслі на насілках радыятар ацяплення.

Фігурантаў спынілі міліцыянеры, якія былі на маршруце патрулявання. Міліцянерам мужчыны падаліся падазронымі. Пачалі ўстанаўліваць асобы фігурантаў.

А праз гадзіну ў аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамленне аб крадзяжы металалому – радыятара ацяплення.

• Текст доступен на языке: Русский