Пяскоў і Еўсцігнееў падчас пасяджэння 16 верасня.

Крымінальная справа супраць маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева стала першай крымінальнай справай у Беларусі па падзеях перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі-2020.

Пяскова і Еўсцігнеева абвінавацілі ў супраціўленні сілавікам падчас «ланцугу салідарнасці», які сабраўся ў Маладзечне 19 чэрвеня, калі стала вядома пра арышт Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. Расказваем пра тое, як развіваліся падзеі.