У 2021 годзе работы па рэстаўрацыі і кансервацыі Гальшанскага і Крэўскага, замкаў працягнуць за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў паведамілі БелТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У прыватнасці, у былым замку Сапегаў у Гальшанах у гэтым годзе планюць выкананне супрацьаварыйных і кансервацыйных работ на фрагменце паўночна-ўсходняга корпуса, які прымыкае да Паўночнай вежы.
– Гэта дазволіць захаваць корпус як найбольш значны фрагмент Гальшанскага замка. У памяшканнях, якія прымыкаюць да Паўночнай вежы, уладкуюць падлогу. Такі падыход дасць магчымасць наведвальнікам камфортна аглядаць фрагменты замка. Акрамя таго, гэта дазволіць пракласці зручны маршрут са склепа вежы на першы ўзровень, – адзначылі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У Крэўскім замку ў гэтым годзе працягнуць рабіць дах на ўчастку сцяны, які прымыкае да Княжацкай вежы. Таксама плануецца закончыць аднаўленне ўязной брамы, ўсталяваць вароты.
• Текст доступен на языке: Русский