Ад сёння аддзелам землеўпарадкавання будзе кіраваць Сяргей Атрошчык, паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы.
Да прызначэння на пасаду Сяргей Атрошчык працаваў геадэзістам ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Вілейшчыны.
Нагадаем, што былы начальнік аддзела Сяргей Зубель у снежні перайшоў на пасаду дырэктара камбікормавага завода ў Вілейцы. Ад гэтага часу аддзел землеўпарадкавання быў без кіраўніка.
• Текст доступен на языке: Русский