Дырэктар па міжнародным развіцці Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных адзінаборстваў, баец спецназа Французскага легіёна, які атрымаў вышэйшую ўзнагароду з рук прэзідэнта Францыі, Вадзім Кырняла выказаўся пра затрыманне байца з Маладзечна Аляксея Кудзіна ў Маскве, паведамляе @tribuna_by:

– Сёння раніцай у Маскве затрымалі Аляксея Кудзіна. У Беларусі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу. Ён не захацеў прымаць статус палітычнага бежанца ў Еўропе. Вярнўся ў братнюю нам краіну. Правёў некалькі дзён у манастыры. Ён захацеў быць бліжэй да сваёй сям’і, сваіх блізкіх, сваіх сяброў.
Сёння ён напісаў пісьмо на імя генеральнага пракурора з просьбай прыпыніць яго экстрадыцыю, бо гэта пагражае яго жыццю і здароўю. Беларускія сілавікі паабяцалі яму фізічную расправу. (…). Паліычная сітуацыя ў Беларусі такая, што справядлівага суда над Аляксеем не будзе.
Я – Кырняла Вадзім. Яго сябар і брат па духу. Я ведаю, што ў Аляксея яшчэ ёсць сябры і шмат братоў па духу. Аляксей у бядзе! І яму патрэбная наша дапамога.
• Текст доступен на языке: Русский