Старшыня Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў на прэс-канферэнцыі «Будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнага прызначэння ў Мінску і Мінскай вобласці: рэалізаваныя планы і перспектыўныя кірункі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА распавёў пра знакавыя сацыяльныя аб’екты, якія плануюць здаць сёлета.
– Вядуцца будаўнічыя работы з уводам у эксплуатацыю ў 2021 годзе двух дзіцячых садоў – у Калодзішчах-2 (палігон) Мінскага раёна, у Дружным (Пухавіцкі раён). Плануецца ўвод сярэдніх школ у Смалявічах і Стоўбцах.
І дзіцячы сад – пачатковую школу ўвядзем у Маладзечне, – распавёў Аляксей Быкаў.
Таксама ў планах завяршыць рэканструкцыю пажарнага дэпо ў Радашкавічах.
• Текст доступен на языке: Русский