Фота «Маладзечанскай газеты».

Дырэктар маладзечанскай школы №11 Аляксандр Барэйка стаў дэлегатам Усебеларускага сходу, паведамляе «Маладзечанская газета».

З 2016 года Барэйка быў дырэктарам Лебедзеўскай сярэдняй школы. Ад лютага 2020 года – дырэктар школы №11 у Маладзечне. У жніўні 2020 працаваў старшынёй выбарчага ўчастка №19 у Маладзечне. Яшчэ Барэйка з’яўляецца дэпутатам Лебедзеўскага сельскага Савету дэпутатаў.

Нагадаем, што раней стала вядома, што ад Маладзечаншчыны на Усебеларускі народны сход паедуць Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрнату Наталля Глінская, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы «Вялес-Міт» Юры Юкевіч.