Кіраўнік смаргонскай ЖКГ Міхаіл Найдзіч будзе дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, паведамляе «Светлы шлях».
Найдзіч адслужыў у арміі, пасля ўладкаваўся ў ЖКГ кіроўцам, працаваў механікам. Пасля адпрацаваў 10 год на водаканале, 3 гады ў дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні-134.
Ужо вядома імёны некаторых удзельнікаў, якія паедуць на сход ад Маладзечаншчыны, Ашмяншчыны.