22 студзеня афіцыйна апублікавалі абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Судзіць, абапіраючыся на яго, пачнуць з 1 сакавіка, нагадвае «Радыё Свабода».
Пратэсты
Судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях будуць паводле артыкулу 24.23 (замест 23.34). Караць змогуць арыштам, грамадскімі работамі і штрафамі.
Штрафы налічваюцца ў базавых велічынях, якая на студзень 2021 году складае 29 рублёў.
- да 100 базавых велічыняў для ўдзельнікаў (2900 рублёў);
- да 150 б. в. для арганізатараў;
- да 200 б. в. — за паўторнае парушэнне, удзел за ўзнагароджанне, для юрыдычных асобаў;
Выкарыстанне і выраб забароненых сцягоў і сімвалаў (24.46)
Штрафы
- да 20 б. в. для фізічных асобаў;
- да 40 б. в. для індывідуальных прадпрымальнікаў;
- да 60 б. в. для юрыдычных асобаў;
Выраб прадукцыі з заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасці (19.11)
За выраб, захоўванне, перавозку і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі з заклікамі да экстрэмізму
Штрафы
- да 20 б. в. для фізычных асобаў,
- да 50 б. в. для індывідуальных прадпрымальнікаў,
- да 200 б. в. для юрыдычных асобаў.
Непадпарадкаванне (24.3)
Арышт, грамадскія работы, штраф да 100 б. в.
Абраза службовай асобы пры выкананні (24.4)
Штраф да 30 б. в.
Публічная абраза, у СМІ ці інтэрнэце — арышт, грамадскія працы, штраф да 200 б. в.
Уцягненне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны (19.4)
Артыкул дапоўнілі фразай «уцягненне непаўналетняга ва ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаваньні, іншым масавым мерапрыемстве, якія праводзяцца з парушэннем вызначанага парадку».
- Штраф, як і за альаголь і наркотыкі — да 30 б. в.
Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый (18.1)
У артыкул дадалі фразу «за блакаванне ў месцы правядзення масавага мерапрыемства або з стварэннем аварыйнага становішча».
- Штраф да 50 б. в., і могуць забраць правы да 2 гадоў.
Гудкі на акцыях (18.3.4)
Увялі адказнасць «за парушэнне правілаў карыстання гукавымі сігналамі ў месцы правядзення масавага мерапрыемства».
- Штраф да 10 б. в., і яшчэ могуць забраць правы на тэрмін да аднаго году.
Новае пакаранне — грамадскія працы
- Са згоды пакаранага,
- у вольны ад працы і вучобы час,
- ня больш за 4 гадзіны на дзень,
- агулам не больш за 60 гадзінаў (і ня менш за 8),
- толькі для людзей ад 18 гадоў да пенсійнага веку.
• Текст доступен на языке: Русский